Нум-Торум
з марошкай і чорным бэзам.
Нум-Торум (ён жа Нумі-Торум, літар."верхні бог") - вярхоўнае боства народаў хантаў і мансі. Нум-Торум - стваральнік свету. Ён стварыў зямлю з глею, які вынесла з Сусветнага акіяна Гагара. Нум-Торум стварыў заадно і людзей, а таксама, каб ім сумна не было, волатаў-людаедаў (менкваў). Нас Нум-Торум цікавіць як стваральнік марошкі, якая ўвайшла ў склад новай медавухі. Бог дараваў марошку першым людзям і наказаў больш нічога не есці. Людзі відавочна не паслухаліся. Затое зараз, каб ураджай марошкі быў большы, калі знаходзяць першую ягадную паляну, то намазваюць кожную ягадку на гэтай паляне алеем, салам і іншым рыбіным тлушчам.
Насычаны рубінава-малінавы колер. Лёгкая шыпучая ружовая пена.
Саладкавы ягадна-мядовы водар з нотамі марошкі і бузіны.
У гусце рэшткавая мядовая слодыч з ягаднымі адценнямі, пікантнай кіслінкай марошкі, доўгае далікатна-даўкае, злёгку вяжучае пасмакоўе бузіны.